Заява Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі аб асуджэнні камунізму, таталітарных і імперскіх ідэалогій
2022-10-27
Пасля крушэння таталітарных рэжымаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе прайшлі дзесяцігоддзі. Кожная краіна абрала пераасэнсавання і працы з трауматычным мінулым.
Краіны Заходняй Еўропы, якія мелі непасрэднага досведу дыктатуры, у аснову сваёй паліткі памяці паклалі напамін пра Халакост, краіны сходняй Еўропы — пра сталінскія рэпрэсіі. Беларусь не далучылася да агульнаеўрапейскай палітыкі памяці. Больш за тое, у Беларусі да гэтага часу ў значнай ступені закрытыя архівы, а вывученне тэмы злачынстваў камуністычнага рэжыму зʼяўляецца непажаданым і фактычна забароненым.
Мы дакладна ведаем, што рэпрэсіі адбываліся, пачынаючы з 1917 года, колькасць ахвярай налічвае сотні тысяч нашых грамадзян — беларусаў, яўрэяў, палякаў, украінцаў, татар, рускіх. Многія чулі пра трагедыю адной ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі, меркавана, у Курапатах, растралялі 132 прадстауніка беларускай культурнай і палітычнай эліты, якія спрабавалі выбудаваць нацьянальную краіну ва ўмовах таталітарнага рэжыму.
Але гэты расстрэл — толькі эпізод у шэрагу зловой комунізму масовх ростоа, катаванняў, высылак, арыштаў, пазасудовых расправаў, — якімі выбрукаваны шлях камуністычнай партыі да абяцанай светлай будучыні для сіх прапочных і сялян. Нам па-ранейшаму нічога невядома пра сотні тысяч беларусаў, якія былі высланы на пагібель на поўнач Расіі, за Палярнае кола.
У Дзень памяці ахвяраў масавых палітычных рэпрэсій мы асуджаем усе таталітарныя ідалогіі, ад якіх так трагічна, так катастрафічна для нашай гісторыі і грамадства пацярпеў і цярпіць зараз беларускі народ: ідэалогію імперства, ідэалогію нацызму, ідэалогію камунізму, ідэалогію рэваншызму.
Сёння пад сцягам так званага «рускага міру» знішчаецца Украіна і ўкраінская нацыя. Пад гэтым жа нелімперскім сцягам жадаюць знішчыць Беларусь.
Мы мусім:
• цалкам адкрыць архівы;
• правесці тапанімічную рэформу (вярнуць аўтэнтычныя беларускія назвы вуліцам і населеным пунктам ці надаць новыя, калі ў гэтым будзе неабходнасць);
• прыбраць помнікі асобам, датычным да рэпрэсій ці іншай дзейнасці, якая наўпрост ці ўскосна наносіла шкоду беларускаму грамадству.
Сёння мы нарэшце мусім зразумець: любы гвалт над свабодным мысленнем, любое патрабаванне думаць аднолькава, любое памкненне прымусіць усіх быць як адзін — заўсёды ў чалавечай гісторыі вядзе да рэпрэсій, катаванняў, забойстваў, разбураных лёсаў, расстраляных паэтаў.
Як зноў даказвае саўдзел лукашэнкаускага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны, такі гвалт — гэта шлях да вайны. Любая ідалогія, якая патрабуе ад грамадзян сінхранізаваных думак і пачуццяў, любы рэжым, які пачынае лезці ў прыватнае жыццё, сямʼю, прафесію, школьны клас альбо навуковую лабараторыю – забіваюць грамадства.
Мы мусім нагадваць сабе кожны дзень: ідалогіі, што прымушаюць людзей адшукваць ворагаў, расчалавечваць непадобных да сябе, знішчаць іншых — гэта ідэалогіі злачынныя, якімі б словамі яны не прыкрываліся. Любое слова, аплочанае крывёй бязвіннай ахвяры — слова злачыннае. Любая ідэя, якая патрабуе забойстваў — ідэя злачынная.
Толькі безапеляцыйнае асуджэнне таталітарных рэжымаў і адмаўленне ад ідалогій, якія пазбаўляюць чалавека годнасці, права на жыццё, свабоду думкі, слова і сумлення або прымушаюць баяцца і пісаць даносы на суседзяў, — толькі такое асуджэнне адчыніць дзверы ў будучыню, дзе Беларусь будзе свабоднай дэмакратычнай краінай.
Жыве Беларусь!
27.10.2022
Варшава — Вільня — Талін



