Пастанова № 23 Аб узнагароджанні
2025-12-09
1. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны за шматгадовы ўнёсак у развіццё і прасоўванне беларускай гісторыі і культуры:
Паўла Іванавіча Мажэйку – беларускага журналіста, грамадскага актывіста, культурнага менеджара.
Андрэя Катлярчука – гісторыка, кандыдата гістарычных навук, доктара гісторыі.
2. Узнагародзіць медалём “За пленную працу на карысць Беларусі”:
Сцяпана Аляксандравіча Пуцілу – беларускага журналіста, аўтара грамадска-палітычнага канала NEXTA;
Ірэну Лясоту – філосаўку, публіцыстку, грамадскую лідэрку;
Марыю Сёдэрберг – швэдскую фотажурналістку і пісьменніцу;
Ірыну Пярвойкіну – беларускую актывістку ў Аўстрыі.
3. Узнагародзіць медалём “Няскораных” (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі:
Вячаслава Лазарава – беларускага незалежнага журналіста і відэааператара;
Ірыну Слаўнікаву – беларускую журналістку і медыяактывістку;
Паўла Вінаградава – актывіста моладзевага крыла “Zmena”, вязьня сумлення.
4. Узнагародзіць медалём “Гонар і годнасць” наступных грамадзян, якія аддалі ці рызыкавалі сваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:
Яўгена Меркіса – беларускага журналіста, краязнаўцу, грамадскага актывіста.
Уладзіміра Мацкевіча – беларускага філосафа і метадолага, грамадска-палітычнага дзеяча, тэлевядучага.
5. Даручыць Прадстаўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
- паведаміць родным узнагароджаных/ узнагароджаным;
- прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
09.12.2025
Вільня



