Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Пастанова № 23 Аб узнагароджанні

2025-12-09

1. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны за шматгадовы ўнёсак у развіццё і прасоўванне беларускай гісторыі і культуры:

  • Паўла Іванавіча Мажэйку – беларускага журналіста, грамадскага актывіста, культурнага менеджара.

  • Андрэя Катлярчука – гісторыка, кандыдата гістарычных навук, доктара гісторыі.

2. Узнагародзіць медалём “За пленную працу на карысць Беларусі”:

  • Сцяпана Аляксандравіча Пуцілу – беларускага журналіста, аўтара грамадска-палітычнага канала NEXTA;

  • Ірэну Лясоту – філосаўку, публіцыстку, грамадскую лідэрку;

  • Марыю Сёдэрберг – швэдскую фотажурналістку і пісьменніцу;

  • Ірыну Пярвойкіну – беларускую актывістку ў Аўстрыі.

3. Узнагародзіць медалём “Няскораных” (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі:

  • Вячаслава Лазарава – беларускага незалежнага журналіста і відэааператара;

  • Ірыну Слаўнікаву – беларускую журналістку і медыяактывістку;

  • Паўла Вінаградава – актывіста моладзевага крыла “Zmena”, вязьня сумлення.

4. Узнагародзіць медалём “Гонар і годнасць” наступных грамадзян, якія аддалі ці рызыкавалі сваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:

  • Яўгена Меркіса – беларускага журналіста, краязнаўцу, грамадскага актывіста.

  • Уладзіміра Мацкевіча – беларускага філосафа і метадолага, грамадска-палітычнага дзеяча, тэлевядучага.

5. Даручыць Прадстаўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:

- паведаміць родным узнагароджаных/ узнагароджаным;

- прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі​

09.12.2025

Вільня

Main carousel image