Пастанова № 21 Аб узнагароджанні
2025-08-07
1. Узнагародзіць медалём “За пленную працу на карысць Беларусі” наступных грамадзян:
Фабіо Франкі (Fabio Franchi) – італьянскага прафсаюзнага дзеяча, генеральнага сакратараCISL Фларэнцыя-Прато.
Антоніа Чэркуа (Antonio Cerqua) – прафсаюзнага і грамадскага дзеяча.
Тааве Сёт Вахэрмягі (Taave Sööt Vahermägi) – грамадскага дзеяча, спецыяліста ў сферы бізнес-кансалтынгу і міжкультурнай камунікацыі.
Сірле Сёт (Sirle Sööt) – грамадскую дзеячку, кіраўніцу Эстонскага дому ў Швецыі.
2. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці наступных грамадзян:
Алега Гарбуза – беларускага акцёра тэатра і кіно.
Зою Белахвосцік – беларускую актрысу тэатра і кіно.
Вячаслава Целеша – мастака, педагога, краязнаўцу і грамадзскага дзеяча.
3. Узнагародзіць медалём “Гонар і годнасць” наступных грамадзян, якія аддалі ці рызыкавалісваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:
Сяргея Пелясу – беларукага журналіста, вядоўцу.
4. Даручыць Прадстаўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
- паведаміць родным узнагароджаных/ узнагароджаным;
- прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
07.08.2025
Вільня



