Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

ПАСТАНОВА № 19 “ Аб узнагароджанні”

2025-04-29

  1. Узнагародзіць медалём “За пленную працу на карысць Беларусі” наступных грамадзян:

  • Алесю Кіпель – беларуска-амерыканскую грамадскую дзеячку, юрыстку за шчырую адданасьць беларускай справе, прамоцыю ідэй вольнай і незалежнай Беларусі ў ЗША.

  • Алесю Сёмуха-Грынберг – беларускую грамадскую дзяячку, спонсара шматлікіх гуманітарных і культурніцкіх беларускіх праектаў за крэатыўную дзейнасць па захаванні і прамоцыі беларускай мовы і літаратуры ў ЗША і ў Беларусі.

  • Алу Орса-Рамана – грамадскую і культурную дзеячку беларускай дыяспары ў ЗША, амерыканскую вучоную-хіміка за шматгадовую прадуктыўную дзейнасць па захаванні беларускай мовы і культуры ў замежжы і падтрымку беларускага нацыянальнага адраджэння.

  • Ірыну Красоўскую – грамадскую дзяячку, праваабаронцу за шматгадовую праваабарончую дзейнасць і асабісты ўнёсак у ліквідацыю знікненняў людзей у Беларусі і ва ўсім свеце.

  1. Даручыць Прадстаўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
    – паведаміць родным узнагароджаных / узнагароджаным;
    – прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

29.04.2025
Вільня

Main carousel image