ПАСТАНОВА № 18 “Аб унясенні змен у Палажэнне аб Нацыянальнай камісіі па ўзнагародах”
2025-04-29
У адпаведнасці з Рэгламентам дзейнасці Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ПАСТАНАЎЛЯЕ:
У пастанове Аб’яднанага Пераходнага Камітэта Беларусі ад 16.11.2024 г. № 11:
Падпункт 4.1 Палажэння аб Нацыянальнай Камісіі па ўзнагародах, зацверджанага дадзенай пастановай, дапоўніць часткай другой наступнага зместу:
«Адміністрацыйнае суправаджэнне працы Камісіі ажыццяўляе каардынатар, да кампетэнцыі якога адносіцца:
падрыхтоўка і вядзенне дакументацыі;
арганізацыя пасяджэнняў і кантроль за выкананнем рашэнняў;
узаемадзеянне з кандыдатамі на ўзнагароды;
забеспячэнне празрыстасці і ўзгодненасці працэдур узнагароджання.»;
склад Нацыянальнай Камісіі па ўзнагародах, зацверджаны дадзенай пастановай, выкласці ў наступнай рэдакцыі:
…
Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з моманту падпісання і дзейнічае да ўнясення змен у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» легітымным найвышэйшым органам прадстаўнічай і заканадаўчай улады Рэспублікі Беларусь.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
29.04.2025



