ПАСТАНОВА № 16 Аб узнагароджанні
2025-03-21
Узнагародзіць Крыжом Адраджэння Беларусі (братоў Луцкевічаў) за шматгадовую працу, значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне і развіццё Беларусі праз сваю дзейнасць у сферы культуры:
Дубаўца Сяргея Іванавіча – беларускага журналіста, літаратара, выдаўца і грамадскага дзеяча.
Узнагародзіць медалём “За плённую працу на карысць Беларусі” за выбітныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці наступных грамадзян:
Віціса Юрконіса (Vytis Jurkonis) – літоўскага палітолага, выкладчыка, эксперта па Беларусі, кіраўніка літоўскага офіса Freedom House.
Паўла Казанэцкага (Paweł Leszek Kazanecki) – польскага палітолага і праваабаронцу, былога старшыню Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтра (Stowarzyszenie Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne).
Змітра Лукашука – беларускага журналіста і радыёвядоўцу.
Паўла Лібера – беларускага IT-эксперта, прадпрымальніка і грамадскага дзеяча, заснавальніка шэрагу важных грамадскіх ініцыятываў у лічбавай сферы.
Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці:
Лявона Артуравіча Вольскага – беларускага музыку, літаратара, мастака, грамадскага дзеяча.
Узнагародзіць медалём Няскораных (Ларысы Геніюш) за стойкасць і годнае праяўленне ў зняволенні:
Луцкіну Ксенію Алегаўну – беларускую журналістку, былую супрацоўніцу Белтэлерадыёкампаніі.
Узнагародзіць медалём “Гонар і годнасць” за рызыку сваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:
Аляксандра Васільевіча Варапаева – юрыста, палкоўніка юстыцыі ў адстаўцы.
Даручыць Прадстаўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
– паведаміць родным узнагароджаных / узнагароджаным;
– прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
21.03.2025
Вільня



