Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

ПАСТАНОВА № 14 Аб узнагароджанні

2025-02-24

  1. Узнагародзіць медалём “За пленную працу на карысць Беларусі” наступных грамадзян:

  • Цзывай Со (Tszwai So) — брытанскага архітэктара і мастака, аўтара праекта знакамітай беларускай царквы ў Лондане, папулярызатара Беларусі і беларускай культуры ў свеце.

  • Аляксандра Міхайлавіча Лукашука — беларускага журналіста, публіцыста і перакладчыка.

  1. Узнагародзіць медалём “Няскораных” (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі:
    Паліну Сяргееўну Шарэнда-Панасюк — палітычную актывістку.

  2. Узнагародзіць медалём “Гонар і годнасць” наступных грамадзян, якія аддалі ці рызыкавалі сваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:

  • Алеся Юркойця – беларускага краязнаўца і грамадскага дзеяча і папулярызатар беларускай культуры і мовы.

  • Марыю Зайцаву (пасмяротна) – беларускага байца-добраахвотніка ў складзе Другога інтэрнацыянальнага легіёну Ўкраіны, гераічна загінула ў вайне супраць расейскіх агрэсараў за свабоду Ўкраіны і Беларусі.

  1. Даручыць Прадстаўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
    – паведаміць родным узнагароджаных / узнагароджаным;
    – прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

24.02.2025
Вільня

Main carousel image