ПАСТАНОВА № 14 Аб узнагароджанні
2025-02-24
Узнагародзіць медалём “За пленную працу на карысць Беларусі” наступных грамадзян:
Цзывай Со (Tszwai So) — брытанскага архітэктара і мастака, аўтара праекта знакамітай беларускай царквы ў Лондане, папулярызатара Беларусі і беларускай культуры ў свеце.
Аляксандра Міхайлавіча Лукашука — беларускага журналіста, публіцыста і перакладчыка.
Узнагародзіць медалём “Няскораных” (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі:
Паліну Сяргееўну Шарэнда-Панасюк — палітычную актывістку.Узнагародзіць медалём “Гонар і годнасць” наступных грамадзян, якія аддалі ці рызыкавалі сваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:
Алеся Юркойця – беларускага краязнаўца і грамадскага дзеяча і папулярызатар беларускай культуры і мовы.
Марыю Зайцаву (пасмяротна) – беларускага байца-добраахвотніка ў складзе Другога інтэрнацыянальнага легіёну Ўкраіны, гераічна загінула ў вайне супраць расейскіх агрэсараў за свабоду Ўкраіны і Беларусі.
Даручыць Прадстаўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
– паведаміць родным узнагароджаных / узнагароджаным;
– прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
24.02.2025
Вільня



