ПАСТАНОВА № 13 Аб узнагароджанні
2025-01-21
1. Узнагародзіць медалём «Францыска Скарыны» за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці:
Ніну Баршчэўскую – беларускую мовазнаўцу, грамадскую і культурную дзяячку.
2. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» наступных грамадзян:
Рафала Дзенцялоўскага – журналіста, палітычнага аглядальніка;
Анджэя Войцеха Рахубу (Andrzej Wojciech Rachuba) – польскага гісторыка і грамадзкага дзеяча, прафесара Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук;
Анджэя Ежы Закшэўскага (Andrzej Jerzy Zakrzewski) – польскага юрыста, гісторыка права і грамадскага дзеяча;
3. Узнагародзіць «Крыжом Адраджэння Беларусі (братоў Луцкевічаў)» наступных грамадзян:
Яўгена Вапу – беларускага журналіста, грамадскага дзеяча;
Алега Латышонка – доктара гістарычных навук, старшыню Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, выкладчыка Беластоцкага ўніверсітэта.
4. Даручыць Прадстаўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
– паведаміць родным узнагароджаных / узнагароджаным;
– прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
21.01.2025
Вільня



