Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

ПАСТАНОВА № 13 Аб узнагароджанні

2025-01-21

1. Узнагародзіць медалём «Францыска Скарыны» за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці:

  • Ніну Баршчэўскую – беларускую мовазнаўцу, грамадскую і культурную дзяячку.

2. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» наступных грамадзян:

  • Рафала Дзенцялоўскага – журналіста, палітычнага аглядальніка;

  • Анджэя Войцеха Рахубу (Andrzej Wojciech Rachuba) – польскага гісторыка і грамадзкага дзеяча, прафесара Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук;

  • Анджэя Ежы Закшэўскага (Andrzej Jerzy Zakrzewski) – польскага юрыста, гісторыка права і грамадскага дзеяча;

3. Узнагародзіць «Крыжом Адраджэння Беларусі (братоў Луцкевічаў)» наступных грамадзян:

  • Яўгена Вапу – беларускага журналіста, грамадскага дзеяча;

  • Алега Латышонка – доктара гістарычных навук, старшыню Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, выкладчыка Беластоцкага ўніверсітэта.

4. Даручыць Прадстаўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:

– паведаміць родным узнагароджаных / узнагароджаным;

– прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

21.01.2025

Вільня

Main carousel image