ПАСТАНОВА № 12 Аб узнагароджанні
2024-12-24
Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці наступных грамадзян:
Наталлю Гардзіенка – беларускага гісторыка, аўтара шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары.
Лявона Юрэвіча – гісторыка, літаратуразнаўцу, грамадзкага дзеяча, даследчыка беларускай эміграцыі.
Наталлю Каляду – сузаснавальніцу і выканаўчую дырэктарку Беларускага свабоднага Тэатра.
Мікалая Халезіна – беларускага журналіста і сцэнарыста, мастацкага кіраўніка «Свабоднага тэатра».Узнагародзіць медалём “За плённую працу на карысць Беларусі” наступных грамадзян:
Яна Маліцкага – прафесара, дырэктара Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта.
Роберта Тышкевіча – польскага палітыка, выдаўца, грамадзкага дзеяча.
МацеяРадзівіла – грамадскага дзеяча, фінансіста, мецэната.
Вышэйпералічаныя асобы праявілі адданасць інтарэсам беларускага народу і зрабілі значны ўклад у развіцце беларускай культуры.
Даручыць Прадстаўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
– паведаміць родным узнагароджаных / узнагароджаным;
– прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
24.12.2024
Вільня



