Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

ПАСТАНОВА № 12 Аб узнагароджанні

2024-12-24

  1. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці наступных грамадзян:
    Наталлю Гардзіенка – беларускага гісторыка, аўтара шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары.
    Лявона Юрэвіча – гісторыка, літаратуразнаўцу, грамадзкага дзеяча, даследчыка беларускай эміграцыі.
    Наталлю Каляду – сузаснавальніцу і выканаўчую дырэктарку Беларускага свабоднага Тэатра.
    Мікалая Халезіна – беларускага журналіста і сцэнарыста, мастацкага кіраўніка «Свабоднага тэатра».

  2. Узнагародзіць медалём “За плённую працу на карысць Беларусі” наступных грамадзян:
    Яна Маліцкага – прафесара, дырэктара Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта.
    Роберта Тышкевіча – польскага палітыка, выдаўца, грамадзкага дзеяча.
    МацеяРадзівіла – грамадскага дзеяча, фінансіста, мецэната.

Вышэйпералічаныя асобы праявілі адданасць інтарэсам беларускага народу і зрабілі значны ўклад у развіцце беларускай культуры.

  1. Даручыць Прадстаўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
    – паведаміць родным узнагароджаных / узнагароджаным;
    – прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

24.12.2024
Вільня

Main carousel image