ПАСТАНОВА №9/1 Аб узнагароджанні
2024-08-03
Узнагародзіць медалём «Няскораных (Ларысы Геніюш)» наступных грамадзян, за значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды:
Леаніда Судаленку – праваабаронцу, грамадскага актывіста;
АляксандраКабанава – блогера і грамадскага актывіста;
СяргеяПятрухіна – блогера, грамадскага актывіста;
Алесю Буневіч – актывістку;
Наталлю Хершэ – грамадска -палітычную актывістку , палітзняволеную;
Валерыю Чарнаморцаву – грамадскую дзяячку, да следчыцу беларускіх вязняў ГУЛАГа, экскурсаводку;
Алану Гебрымарыям – актывістку «Моладзевага Блоку»;
Змітра Фурманава – сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Вышэйпералічаныя асобы сваёй актыўнай дзейнасцю спрыялі абароне і ўмацаванню ў Беларусі ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека, развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці, праявілі асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека.
2. Даручыць Прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
- паведаміць родным узнагароджаных/ узнагароджаным;
- прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
03.08.2024, Вільня



