Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

ПАСТАНОВА №9/1 Аб узнагароджанні

2024-08-03

  1. Узнагародзіць медалём «Няскораных (Ларысы Геніюш)» наступных грамадзян, за значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды:

  • Леаніда Судаленку – праваабаронцу, грамадскага актывіста;

  • АляксандраКабанава – блогера і грамадскага актывіста;

  • СяргеяПятрухіна – блогера, грамадскага актывіста;

  • Алесю Буневіч – актывістку;

  • Наталлю Хершэ – грамадска -палітычную актывістку , палітзняволеную;

  • Валерыю Чарнаморцаву – грамадскую дзяячку, да следчыцу беларускіх вязняў ГУЛАГа, экскурсаводку;

  • Алану Гебрымарыям – актывістку «Моладзевага Блоку»;

  • Змітра Фурманава – сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

    Вышэйпералічаныя асобы сваёй актыўнай дзейнасцю спрыялі абароне і ўмацаванню ў Беларусі ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека, развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці, праявілі асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека.


    2. Даручыць Прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
    - паведаміць родным узнагароджаных/ узнагароджаным;
    - прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
03.08.2024, Вільня

Main carousel image