Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

ПАСТАНОВА № 10 Аб узнагароджанні

2024-08-02

  1. Узнагародзіць медалём “Гонар і годнасць” наступных грамадзян, якія аддалі ці рызыкавалі сваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:

  • Аляксандра "Сашко" Царука (пасмяротна) – былога добраахвотніка палка Кастуся Каліноўскга, за заснаванне віленскай ветэранскай арганізацыі "Крайт", актыўнае прасоўванне павесткі і падтрымку дзейных і былых добраахвотнікаў, вайсковых валанцёраў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці;

  • Сяргея "Ваяра" Пальчэўскага – былога добраахвотніка батальёна "Волат" палка Кастуся Каліноўскага, за актыўны ўдзел у арганізацыі "Малады фронт", абарону Курапат ад забудовы, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці;

  • Аляксандра "Лахвіча" Наўковіча – былога добраахвотніка батальёна "Волат" палка Кастуся Каліноўскага, за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці, стварэнне і вядзенне медыяканала пратэстнай тэматыкі;

  • Васіля "Пацука" Верамейчыка – былога добраахвотніка палка Кастуся Каліноўскага (быў паранены), за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці, актыўнае прасоўванне павесткі і падтрымку дзейных і былых добраахвотнікаў, вайсковых валанцёраў;

  • Аляксандра "Кусь" Клачко – былога добраахвотніка палка Кастуся Каліноўскага, за актыўнае прасоўванне павесткі і падтрымку дзейных і былых добраахвотнікаў, вайсковых валанцёраў, за актыўны ўдзел у парамілітарным беларускім руху, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці.

Вышэйпералічаныя асобы праявілі мужнасць і адданасць інтарэсам беларускага народу.

  1. Даручыць Прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
    – паведаміць родным узнагароджаных / узнагароджаным;
    – прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

02.08.2024
Вільня

Main carousel image