Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

ПАСТАНОВА №9 Аб узнагароджанні

2024-02-21

  1. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці наступных грамадзян:

  • Вячорку Валянціна Рыгоравіча – беларускага філолага, мовазнаўцу, грамадскага і палітычнага дзеяча.

  • Някляева Уладзіміра Пракопавіча – беларускага паэта, празаіка і грамадска-палітычнага дзеяча.

  • Смулкову Альжбету – польскую мовазнаўцу, славістку, беларусістку.

  • Сурвіла Івонку – грамадскую і палітычную дзяячку, лінгвістку і мастачку.

  • Шупу Сяргея Анатолевіча – беларускага перакладчыка, журналіста і грамадскага дзеяча.

  1. Узнагародзіць медалём “Гонар і годнасць” наступных грамадзян за змаганне за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:

  • Булгакава Валерыя Уладзіміравіча – беларускага філолага, журналіста, галоўнага рэдактара часопіса ARCHE.

  • Лукашука Ігара – дырэктара Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы (Польшча), прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

  • Марцінш душ Рэйш Ванду – беларускую і літоўскую паэтку, перакладчыцу, публіцыстку, грамадскую дзяячку.

  • Янушкевіча Андрэя Мікалаевіча – беларускага гісторыка, выдаўца, дырэктара выдавецтва «Янушкевіч».

Вышэйпералічаныя асобы праявілі мужнасць і адданасць інтарэсам беларускага народу, выступілі супраць гвалту ў адносінах да беларусаў, які ажыццяўляў рэжым Лукашэнкі. Яны працягваюць сваю дзейнасць, накіраваную на адбудову дэмакратыі і свабоды, правоў чалавека ў Беларусі ў эміграцыі, з’яўляюцца выбітнымі прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай культуры. Не гледзячы на перашкоды, яны працягваюць уносіць значны ўклад у развіццё беларускай мовы і нацыянальнай культуры.

  1. Даручыць Прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:

  • паведаміць родным узнагароджаных / узнагароджаным;

  • прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

21.02.2024, Вільня

Main carousel image