ПАСТАНОВА №7 "Аб прыняцці мер па аднаўленні парушаных правоў і законных інтарэсаў асобных катэгорый грамадзян"
2023-09-18
У мэтах аднаўлення парушаных правоў і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Асобы, пазбаўленыя незаконна па палітычных матывах воінскіх (спецыяльных) званняў, класных чыноў у адпаведнасці з указамі ад 4 мая 2021 г. №174 і ад 19 верасня 2022 г. №332, лічацца не страціўшымі такія званні і чыны з даты выдадзеных указаў.
Прапанаваць асобам, названым у пункце 1 дадзенай пастановы, звярнуцца ў Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі для магчымага далейшага праходжання службы ў мэтах забеспячэння іх правоў і законных інтарэсаў.
Прадстаўніку па абароне і нацыянальнай бяспецы: у месячны тэрмін унесці прапановы па пытаннях парадку праходжання службы, прысваення воінскіх (спецыяльных) званняў, класных чыноў да 30 снежня 2023 г. унесці прапановы па аднаўленні правоў і законных інтарэсаў асоб, указанных у пункце 1 дадзенай пастановы.
Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з дня яе падпісання.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
18 верасня 2023 г.
Вільня, Варшава



