ПАСТАНОВА №4 "Аб узнагароджанні медалём 'Гонар і Годнасць'"
2023-07-12
Узнагародзіць медалём 'Гонар і Годнасць' наступных грамадзян, якія аддалі ці рызыкавалі сваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:
Бяляцкага Алеся Віктаравіча - праваабаронцу, старшыню 'Вясна', лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 г.
Вольскага Лявона Артуравіча - легендарнага музыканта, літаратара, мастака
Гарэцкага Радзіма Гаўрылавіча - геолага, акадэміка АН БССР
Гацура-Яворскую Таццяну Васільеўну - праваабаронцу, кіраўніцу 'Звяно'
Груздзіловіча Алега Анатолевіча - журналіста 'Радыё Свабода'
Дашкевіча Зміцера Вячаслававіча - грамадскага актывіста, палітыка
Дубаўца Сяргея Іванавіча - журналіста, літаратурнага крытыка
Калеснікаву Марыю Аляксандраўну - музыкантку, палітычную актывістку
Логвінава Яўгена (пазыўны 'Мальдэр') - беларускага добраахвотніка
Някляева Уладзіміра Пракопавіча - паэта, грамадскага дзеяча
Севярынца Паўла Канстанцінавіча - палітыка, пісьменніка
Статкевіча Мікалая Віктаравіча - палітыка, лідэра партыі 'Народная Грамада'
Урбановіча Дзянiса Восіпавіча - добраахвотніка, грамадскага дзеяча
Шарэнду-Панасюк Паліну Сяргееўну - грамадскую актывістку
Шурмэя Паўла Антонавіча - беларускага весляра, удзельніка Алімпійскіх гульняў
Шушкевіча Станіслава Станіслававіча (пасмяротна) - дзяржаўнага дзеяча, старшыню Вярхоўнага Савета
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
12.07.2023
Вільня, Варшава



