ПАСТАНОВА №4/1 "Аб узнагароджанні медалём 'Гонар і Годнасць'"
2023-07-12
Узнагародзіць пасмяротна медалём 'Гонар і Годнасць':
Пушкіна Алеся Мікалаевіча – выбітнага беларускага патрыёта з выразнай грамадскай пазіцыяй аб незалежнай дэмакратычнай Беларусі, чалавека няскоранага духу, які ўсё сваё жыццё аддаў Радзіме і беларускай мове; вядомага беларускага жывапісца-нонканфарміста, перформера, тэатральнага мастака, арт-куратара, чальца Беларускага Саюза мастакоў; палітычнага вязня, які страціў жыццё, будучы закладнікам рэжыму падчас зняволення ў турме пры няўцямных абставінах, незаконна асуджанага па ілжывых абвінавачваннях за партрэт дзеяча антысавецкага падполля часоў Другой сусветнай вайны.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
12.07.2023
Вільня, Варшава



