Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны беларускаму спеваку і журналісту Данчыку
2026-09-23
Падчас працоўнага візіту ў Нью-Ёрк, дзе праходзіць Тыдзень высокага ўзроўню 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, дэмакратычная лідарка, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны беларускаму спеваку і журналісту Багдану Андрусішыну, вядомаму як Данчык.
Багдан Андрусішын (Данчык) узнагароджаны медалём Францыска Скарыны спецыяльным рашэннем Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ад 21 верасня 2026 года «за шматгадовы ўнёсак у развіццё беларускай культуры, мовы і свабоды слова».




