Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі звярнуў увагу на тое, каго і за што пераследуюць у сённяшняй Беларусі. Сярод нядаўна вызваленых палітвязняў значную частку складаюць людзі, звязаныя з беларускай культурай і незалежнымі медыя.

2026-09-22

«Гэта выдавец і перакладчык Зміцер Колас, які ўсё сваё жыццё прысвяціў выданню кніг па-беларуску, заснаваў вельмі важную серыю кніг “Галерэя чалавечай думкі” з перакладамі сусветных філосафаў на родную мову, каб істотна павышаць інтэлектуальны ўзровень дыскусій у Беларусі.

Гэта музыка і спявак, рэканструктар Алесь Чумакоў, які адраджае традыцыю народных спеваў з выкарыстаннем традыцыйных інструментаў, а таксама выдае і перапявае сусветныя музычныя хіты па-беларуску.

Гэта культурніцкі менеджар і прадпрымальнік, стваральнік брэнда і кампаніі Symbal.by Павел Белавус — проста за тое, што абуджаў нацыянальную свядомасць.

Гэта музыкі ўжо культавай групы Tor Band, віна якіх, як і шмат якіх іншых музычных гуртоў, была ў выказванні грамадскай пазіцыі мастацкімі сродкамі.

Гэта стваральнікі нацыянальнай тэлеграфнай агенцыі БелаПАН Андрэй Аляксандраў і Дзмітрый Наважылаў, якія імкнуліся да стварэння і развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы.

Тое, што яднае ўсе гэтыя выпадкі, — гэта лютая нянавісць да ўсяго беларускага і нацыянальнага з боку рэжыму, фактычнае выцясненне тых сапраўдных патрыётаў Беларусі, якія апякуюцца яе самастойным развіццём і культурнай спадчынай».


Поўны каментар Паўла Баркоўскага пра становішча беларускай культуры, мовы і дзяржаўную прапаганду чытайце ТУТ.

Main carousel image