Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Беларусь і Расія ўзгаднілі ўжо 107 са 110 пунктаў новай праграмы інтэграцыі

2026-09-17

Прадстаўніцтва па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета прааналізавала закрыты ліст Міністэрства эканомікі ў Савет Міністраў пра «Асноўныя напрамкі» Саюзнай дзяржавы на 2027–2029 гады з архіва BELPOL.

Паводле дакумента, узгоднена ўжо 107 са 110 пунктаў інтэграцыйнай праграмы. Яны датычацца ў тым ліку адзінай аграрнай палітыкі, саюзных стандартаў, статусу «тавар Саюзнай дзяржавы» і адзінага плацежнага контуру — лічбавых валют Нацыянальнага банка Беларусі і Цэнтральнага банка РФ, трансгранічных QR-плацяжоў і разлікаў токенамі.

Пры гэтым сустрэчныя абавязацельствы расійскага боку застаюцца невыкананымі. Паводле прыведзенай у лісце ацэнкі «Белнафтахіма», падпісаныя дамоўленасці па стварэнні адзінага рынку нафты «застаюцца дэкларацыяй». Замест адкрыцця рынку расійскі бок прапануе фармулёўку «развіццё супрацоўніцтва», якая не прадугледжвае канкрэтных абавязацельстваў.

Паказальны і вынік праграмы на 2024–2026 гады: 80–85% мерапрыемстваў прапануецца прызнаць выкананымі, хоць само Мінэканомікі характарызуе іх як «пераважна працэснага характару».

Іншымі словамі, інтэграцыйныя дакументы працягваюць узгадняцца, у той час як частка ранейшых дамоўленасцяў не дала заяўленых практычных вынікаў.

Main carousel image