Як досвед Эстоніі можа дапамагчы ў стварэнні антыкарупцыйнай сістэмы ў дэмакратычнай Беларусі
2026-09-17
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па аднаўленні правапарадку Мікалай Казлоў прыняў удзел у экспертным круглым стале па пытаннях этыкі дзяржаўнай службы і супрацьдзеяння карупцыі з удзелам прадстаўнікоў Эстоніі.
Сярод ключавых прынцыпаў эстонскай сістэмы Мікалай Казлоў вылучыў:«Менавіта такая шматузроўневая сістэма робіць нават адносна дробнае выкарыстанне дзяржаўных рэсурсаў у асабістых інтарэсах не “нармальнай прывілеяй чыноўніка”, а патэнцыйным прадметам расследавання і грамадскага скандалу»,
— адзначыў Мікалай Казлоў.
Вынікі такой мадэлі бачныя і ў міжнародных рэйтынгах. Паводле Індэкса ўспрымання карупцыі Transparency International за 2025 год, Эстонія заняла 12-е месца сярод 180 краін, Беларусь — 124-е месца.«Я думаю, што гэты прыклад можа стаць вельмі карысным пры стварэнні антыкарупцыйных бар’ераў у дэмакратычнай Беларусі».
Поўны каментар Мікалая Казлова — па спасылцы.




