Сёння на волю выйшлі 25 беларускіх палітвязняў
2026-09-16
BYSOL адкрыў экстранны збор у падтрымку вызваленых. Мэта — сабраць €25 000, каб кожны з іх мог атрымаць мінімум €1000 дапамогі.
Гэтыя сродкі патрэбныя на самае неабходнае пасля вызвалення: арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў і базавыя побытавыя выдаткі.
Пасля турмы людзям даводзіцца аднаўляць здароўе, дакументы, шукаць жыллё і працу, фактычна нанова наладжваць сваё жыццё. І ў гэты момант асабліва важная наша салідарнасць.
Падтрымаць збор можна любой сумай. Нават невялікі данат — гэта рэальная дапамога чалавеку, які толькі што выйшаў на волю.
Падтрымаць экстранны збор BYSOL



