Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Пасля дэмакратычных зменаў павінны быць неадкладна спыненыя палітычныя рэпрэсіі і вызваленыя палітычныя зняволеныя

2026-09-15

Пра гэта прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Мікалай Казлоў распавёў у інтэрв’ю «Белсату».

Але проста спыніць усе палітычна матываваныя крымінальныя справы недастаткова. Дзяржаве таксама давядзецца несці адказнасць перад людзьмі, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу.

«Усе рэпрэсіі праводзіліся ад імя дзяржавы — няхай пачварнай, але дзяржавы. І давядзецца несці адказнасць за тое, што яна рабіла, напрыклад праз кампенсацыі».

Пры гэтым палітычны характар справы не заўсёды можна вызначыць па артыкуле Крымінальнага кодэкса.

«Палітычна матываваныя справы часта звязаныя з пэўным пералікам артыкулаў. Але існуюць выпадкі, калі палітычны пераслед спецыяльна ўпакаваны ў звычайны крымінальны артыкул. Умоўна кажучы, знайшлі ці падкінулі тры патроны і далі сем гадоў. Я сустракаў такіх людзей у зоне.

Таму кожную такую справу неабходна правяраць».



Такім чынам, спыненне палітычнага пераследу патрабуе не толькі спынення палітычных спраў, вызвалення палітвязняў, выплаты кампенсацый, але і праверкі спраў, палітычны характар якіх мог быць схаваны за агульнакрымінальнымі артыкуламі.

Main carousel image