Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана Ціханоўская абмеркавала з прадстаўніцамі ПАСЕ падтрымку беларускай культуры

2026-09-10

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з дакладчыцай Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Агнешкай Памаскай і кіраўніцай сакратарыята Камітэта ПАСЕ па культуры, навуцы, адукацыі і медыя Таццянай Тэрмачыч.

Сустрэча адбылася ў межах падрыхтоўкі даклада «Культура як аснова дэмакратызацыі Беларусі». Яго мэта — прыцягнуць увагу краін Рады Еўропы да стану беларускай культуры і выпрацаваць рэкамендацыі адносна яе падтрымкі, у тым ліку развіцця культуры ўнутры Беларусі.

Падчас сустрэчы абмеркавалі стан беларускай мовы і культуры, становішча дзеячаў культуры ў Беларусі і эміграцыі, а таксама магчымую падтрымку з боку еўрапейскіх краін.

У дакладзе плануецца разгледзець ролю культуры ў дэмакратычным грамадстве, русіфікацыю і ўплыў расійскай прапаганды, становішча беларускай мовы, рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры і палітвязняў, беларускую культуру ў выгнанні і транснацыянальныя рэпрэсіі ў гэтай сферы.

Падчас візіту аўтары даклада таксама правядуць сустрэчы з беларускімі культурнымі арганізацыямі і дзеячамі розных кірункаў.

Main carousel image