Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«У пацярпелых ад харасменту ёсць права выкарыстоўваць любыя даступныя ім інструменты для сваёй абароны»

2026-09-07

У беларускім прафесійным асяроддзі псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў разгортваецца гісторыя вакол сур’ёзных абвінавачанняў у сексуалізаваным харасменце і злоўжыванні прафесійнай уладай.

Група беларускіх псіхалагінь публічна заявіла пра шматгадовыя выпадкі дамаганняў з боку вядомага псіхатэрапеўта Дзмітрыя Дзякава. У звароце жанчыны апісваюць ціск і прымус да інтымных адносін, пагрозы ў выпадку адмовы, выкарыстанне прафесійнай залежнасці і перашкоды для далейшага прафесійнага развіцця. Заяўніцы паведамілі, што накіравалі матэрыялы ў этычныя камітэты прафесійных арганізацый.

Выканаўца абавязкаў прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Юлія Міцкевіч падкрэслівае: у сітуацыях насілля і харасменту пацярпелыя маюць права самі выбіраць спосаб сваёй абароны — у тым ліку звяртацца ў суд ці публічна распавядаць пра свой досвед.

«Часта апублічванне гісторыі з канкрэтнымі фактамі — гэта адзіная стратэгія абароны і адзіны магчымы варыянт».

Асобная праблема — беларускае заканадаўства. У ім сёння няма нават вызначэння харасменту ці сексуалізаванага харасменту. Гэта істотна абмяжоўвае магчымасці пацярпелых абараняць свае правы.
Менавіта таму ў межах прапанаванай дэмакратычнымі сіламі антыдыскрымінацыйнай і гендарнай прапанаванай дэмакратычнымі сіламі антыдыскрымінацыйнай і гендарнай рэформы прапануецца замацаваць паняцце харасменту ў заканадаўстве і стварыць механізмы абароны ад такой формы дыскрымінацыі.

«Са свайго боку мы будзем сачыць за гэтай сітуацыяй і гатовыя аказаць любую магчымую дапамогу пацярпелым жанчынам, калі яны захочуць да нас звярнуцца»,
— адзначыла Юлія Міцкевіч.

Больш падрабязна можна прачытаць ТУТ.

Main carousel image