Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вадзім Кабанчук распавёў пра фарміраванне беларускай роты БПЛА

2026-09-03

Падраздзяленне БПЛА цяпер знаходзіцца на этапе стварэння, паведаміў у інтэрв'ю «Белсату» прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук.

З меркаванняў бяспекі тэрміны стварэння і маштаб падраздзялення пакуль не раскрываюцца.

❤️Акцэнт на БПЛА зроблены праз магчымасці, якія яны даюць на полі бою. Паводле Кабанчука, такое падраздзяленне можа ўплываць на сітуацыю на дзясяткі і нават сотні кіламетраў.

«Рота БПЛА з комплексамі Middle Strike, напрыклад, можа перакрываць лагістычныя напрамкі, знішчаць вельмі значныя сілы праціўніка — сістэмы супрацьпаветранай абароны, штабы».

❤️У выпадку паўнавартаснага ўцягвання Беларусі ў вайну адной з задач рэжыму Лукашэнкі, паводле Кабанчука, можа стаць забеспячэнне расійскай вайсковай групоўкі праз беларускую тэрыторыю. Таму адным з магчымых напрамкаў працы падраздзялення можа стаць кантроль такой лагістыкі.

«У Беларусь заходзіць пэўная колькасць чыгуначных і аўтамабільных шляхоў. І менавіта наша падраздзяленне БПЛА можа ўзяць на сябе задачу кантролю над гэтай лагістыкай».

❤️Кабанчук падкрэсліў, што падраздзяленне разглядаецца як адзін з элементаў больш шырокага сілавога кампанента беларускіх дэмакратычных сіл і можа быць задзейнічана ў выпадку ўцягвання тэрыторыі Беларусі ў вайну.

«Важна падкрэсліць: мы рыхтуемся і будзем ваяваць толькі супраць Расійскай Федэрацыі. […] БПЛА — гэта толькі адна са складнікаў агульнага пазла».

Main carousel image