Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Танныя крэдыты не ратуюць дзяржпрадпрыемствы, а зацягваюць іх у фінансавую пастку

2026-09-02

Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка ў каментары «Салідарнасці» патлумачыла, чаму палітыка таннага крэдытавання, за кошт якой улады падтрымліваюць рост беларускай эканомікі, вядзе да павелічэння запазычанасці прадпрыемстваў.

Аліса Рыжычэнка звярнула ўвагу, што танныя крэдыты дазваляюць прадпрыемствам нарошчваць вытворчасць і фармальна паляпшаць эканамічныя паказчыкі. Але гэта не азначае, што яны становяцца больш прыбытковымі.

«Прадпрыемствы выконваюць паказчыкі, але гэта не азначае, што больш зарабляюць. Можна вырабіць тысячу трактароў, але з іх толькі сто будзе прададзена, а астатнія пойдуць на склад».

Адначасова растуць выдаткі прадпрыемстваў. Праз дэфіцыт кадраў ім даводзіцца павышаць заробкі, але прадукцыйнасць працы за імі не паспявае.

«Грошай пры гэтым трэба браць у крэдыт усё больш, каб плаціць людзям заробкі. Бо недахоп кадраў прыводзіць да таго, што работнікі застаюцца толькі на больш высокіх заробках. Але прадукцыйнасць працы вышэйшай не становіцца, і ў нас ужо разрыў паміж ростам заробкаў і ростам прадукцыйнасці — больш за 10%».

У выніку новыя крэдыты ідуць ужо не на развіццё і павышэнне эфектыўнасці прадпрыемстваў, а фактычна на падтрыманне іх бягучай працы.

«Фактычна ўсе гэтыя крэдыты бяруцца для таго, каб закрываць фінансавыя дзіркі на вытворчасці. Але ў далейшым яны не пакрываюцца ні павялічанымі аб’ёмамі вытворчасці, ні высокімі заробкамі. Таму што прадпрыемства не становіцца эфектыўным».

Такую мадэль Аліса Рыжычэнка называе «бяздонным калодзежам»: без эфектыўнага кіравання і дзейснай працэдуры санацыі танныя крэдыты не вырашаюць праблемы дзяржпрадпрыемстваў, а толькі адкладаюць іх і павялічваюць запазычанасць.

Main carousel image