Прадстаўніцтва Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы запускае праект анлайн-медычнай дапамогі для ўразлівых груп у Беларусі
2026-08-24
«Раёнка» — праект, які павінен зрабіць кваліфікаваную медычную дапамогу больш даступнай для беларусаў, што маюць абмежаваныя магчымасці атрымаць яе па месцы жыхарства.
Ужо на пачатку верасня «Раёнка» плануе прыняць першых пацыентаў. Пра тое, як будзе працаваць праект, распавёў у эфіры Белсату намеснік прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы ў пытаннях аховы здароўя Станіслаў Салавей.
Звярнуцца па дапамогу змогуць:
Каб атрымаць доступ да «Раёнкі», пацыент спачатку пройдзе верыфікацыю. Пасля гэтага чалавек атрымае код доступу да платформы і зможа выбраць лекара самастойна або з дапамогай каардынатара.
Пры гэтым сама медычная кансультацыя будзе ананімнай: лекар не будзе ведаць імя пацыента, а пацыент — імя лекара. Унутры сістэмы для пацыента будзе створана ананімная медычная картка з інфармацыяй, неабходнай для кансультацый.
Кансультацыі будуць праходзіць у чаце або праз відэасувязь.
Да праекта плануюць далучыць беларускіх медыкаў, якія цяпер жывуць і працуюць пераважна ў краінах Еўразвязу і маюць там дазвол на медычную практыку. На старце каманда плануе прыцягнуць 10 спецыялістаў. Сярод найбольш запатрабаваных напрамкаў — тэрапія, уралогія, оталарынгалогія, кардыялогія і эндакрыналогія.
Кансультацыя можа стаць «другім медычным меркаваннем»: лекар дапаможа ацаніць ужо пастаўлены дыягназ ці прызначанае лячэнне і разабрацца ў складаным выпадку. Пры гэтым у межах праекта пакуль не будуць выдавацца афіцыйныя медычныя высновы і рэцэпты.
А ці будзе дапамога бясплатнай — глядзіце ў відэа.



