Аляксандр Мілінкевіч пакінуў нам моц і сілу працягваць змагацца
2026-08-22
У варшаўскім Архікатэдральным саборы святога Яна Хрысціцеля прайшла цырымонія развітання з Аляксандрам Мілінкевічам. У цырымоніі ўзяў удзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
«Я ў гэтыя дні ўзгадваю, калі быў юнаком, у 90-ыя гады Аляксандр Мілінкевіч стаў віцэ-мэрам Гародні і тады ў мяне, як у маладога беларуса, з’явілася надзея. Надзея на перамены. Пазней, калі ён быў кандыдатам у прэзідэнты краіны, у мяне таксама была надзея. Сёння я задаўся пытаннем — ці з яго смерцю знікае гэта надзея? Не, не знікае. Яна застаецца. Такія людзі пакідаюць нам моц і сілу працягваць змагацца за рэалізацыю нашай супольнай надзеі, у якую верыў Аляксандр Уладзіміравіч — гэта вольная, дэмакратычная, незалежная Беларусь», — адзначыў Павел Латушка.





