Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана Ціханоўская на развітанні з Аляксандрам Мілінкевічам

2026-08-22

Сёння ў варшаўскім Архікатэдральным саборы святога Яна Хрысціцеля праходзіць цырымонія развітання з Аляксандрам Мілінкевічам.

У набажэнстве і жалабных мерапрыемствах узяла ўдзел Святлана Ціханоўская, якая выступіла з развітальнай прамовай.

«Ён быў тым палітыкам, за якога ніколі не было сорамна. На якога хацелася раўняцца. У ім беларусы бачылі прыстойнага і адказнага лідара. І тую іншую Беларусь — нармальную, несавецкую, еўрапейскую. Ён жыў Беларуссю. Дыхаў Беларуссю. Асабістае і нацыянальнае для яго былі непадзельныя. І ён вельмі любіў наш народ. Гэтая любоў рабіла яго такім сваім. Сваім для вельмі розных людзей. Спадар Аляксандр, дзякуй за ўсё, што Вы паспелі зрабіць. Беларусам будзе Вас вельмі не хапаць. Светлая памяць».

Пасля завяршэння набажэнства пахавальная працэсія накіруецца на сталічныя могілкі Павонзкі.

Main carousel image