Як гаварыць пра нацыянальнае адраджэнне так, каб яно аб’ядноўвала беларусаў, а не стварала новыя лініі падзелу?
2026-08-21
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні распрацавала стратэгічны дакумент «Інфармацыйна-камунікацыйная палітыка ў сферы нацыянальнага адраджэння: выклікі, мэты і рэкамендацыі».
Дакумент вызначае прынцыпы, на якіх павінна будавацца камунікацыя пра беларускую ідэнтычнасць, мову, культуру і гістарычную памяць. Адзін з ключавых падыходаў — нацыянальнае адраджэнне не праз прымус і выключэнне, а праз годнасць, выбар, бяспеку і павагу да розных шляхоў да беларускасці.
У картках расказваем, што гэта азначае на практыцы і чаму беларусізацыя не павінна ператварацца ў экзамен на «правільную беларускасць».
Поўны тэкст дакумента: ТУТ







