Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Шчыра віншую Андрэя Сібігу з перапрызначэннем на пасаду Міністра замежных спраў Украіны!

2026-08-19

Працяг нашай супрацы мае прынцыповае значэнне для абедзвюх нашых краін, а таксама для агульнай сітуацыі ў рэгіёне. Падчас візіту дэлегацыі дэмакартычных сіл Беларусі ў Кіеў мы правялі важныя перамовы і накрэслілі ключавыя напрамкі супольнай працы. Надзвычай важна, каб дэмакратычныя сілы Беларусі і Украіна працягвалі паслядоўна рэалізоўваць усе дасягнутыя дамоўленасці.

Прызначэнне Паслом па асаблівых даручэннях МЗС Украіны, які адказвае за сувязь з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, Яраслава Чарнагора інстытуцыйна ўзмацняе наша супрацоўніцтва.

Мы гатовы разам працаваць над прыцягненнем Лукашэнкі да адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны, за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Беларусь з часова акупаваных тэрыторый Украіны, за злачынствы супраць чалавечнасці супраць беларускага народа, а таксама над узмацненнем санкцыйнага ціску.

Заява, паважаны спадар Міністр, пра падрыхтоўку асобнай стратэгіі адносін з Беларуссю — гэта важны крок да фармавання стратэгічнай і доўгатэрміновай палітыкі па аднаўленні незалежнасці Беларусі і пабудове дэмакратычнай будучыні для беларускага грамадства. Рэжым Лукашэнкі застаецца крыніцай пагрозы для ўкраінскай і ў цэлым еўрапейскай бяспекі да таго часу, пакуль Беларусь знаходзіцца пад кантролем нелегітымнай антынароднай улады.

Упэўнены, што вольная, суверэнная і мірная Беларусь — гэта наша агульная мэта. Мы будзем і надалей працаваць разам з украінскімі партнёрамі, каб наблізіць перамогу Украіны і вызваліць Беларусь ад дыктатуры.

Слава Україні! Жыве Беларусь!

Main carousel image