Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

ЕС падтрымлівае ініцыятыву правядзення нацыянальнага дыялога ў Беларусі

2026-08-12

«9 жніўня яшчэ раз нагадала нам важную рэч — нашы еўрапейскія партнёры з намі і падтрымліваюць тую ініцыятыву, якую мы прапануем для выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі — нацыянальны дыялог», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка.

Важна асобна звярнуць увагу на наступную заяву Еўрапейскай камісіі:

«Мы таксама паўтараем наш заклік да беларускіх уладаў пачаць сапраўдны і інклюзіўны нацыянальны дыялог», — гаворыцца ў заяве Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях пашырэння і Усходняга суседства ад 9 жніўня 2026 года.

«Хацеў бы выразна адзначыць дадзеную пазіцыю Еўрапейскага Саюза і падзякаваць за падтрымку нашай ініцыятывы — Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады — аб правядзенні нацыянальнага дыялогу. Гэта яшчэ адзін выразны сігнал рэжыму, што без сапраўднага інклюзіўнага дыялогу з беларускім грамадствам немагчымая нармалізацыя адносін з ЕС

Таксама хацеў бы адзначыць выразную пазіцыю МЗС Польшчы, якое ў сваёй заяве ад 9 жніўня 2026 года падтрымала неабходнасць "адкрытага дыялогу" з беларускім грамадствам», — адзначыў Павел Латушка.

Дадзены падыход таксама з’яўляўся адной з галоўных тэм падчас дыскусіі ў рамках канферэнцыі «Новая Беларусь».

9 жніўня шмат еўрапейскіх краін выказалі салідарнасць з беларускім народам і з нашым змаганнем за вольную і дэмакратычную Беларусь, і заклікалі спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі і вызваліць усіх палітвязняў — Вялікабрытанія, Латвія, Літва, Нямеччына, Польшча, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія, Еўрапейскі Саюз, а таксама іншыя еўрапейскія краіны.

Main carousel image