Падчас Канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
2026-08-10
Падчас Канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды беларусам і замежным партнёрам, якія сваёй грамадскай, праваабарончай, культурнай і прафесійнай дзейнасцю робяць важны ўклад у падтрымку Беларусі і беларускага народа.
🏅 Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджаныя:
Кірыл Кірылаў — грамадзянскі актывіст і грамадскі дзеяч беларускай супольнасці ў Фінляндыі;
Фабіо Франкі — італьянскі прафсаюзны дзеяч, генеральны сакратар CISL Фларэнцыя — Прато з 2021 года;
Антоніа Чэркуа — прафсаюзны і грамадскі дзеяч з Тасканы;
Кацярына Каланчук-Ваданосава — беларуская спявачка, паэтка, музыка і культурная дзяячка;
Сяргей Чуб — беларускі акцёр і вядучы.
🏅 Медалём «Няскораных» імя Ларысы Геніюш узнагароджаныя:
Марына Золатава — журналістка, галоўная рэдактарка TUT.BY, былая палітзняволеная;
Уладзімір Лабковіч — беларускі праваабаронца, юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна», каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», былы палітвязень;
Валянцін Стэфановіч — беларускі праваабаронца, член Рады Праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), былы палітвязень.
🏅 Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаная:
Галіна Казіміроўская — беларуская харавая дырыжорка, кампазітарка, музычны педагог і музыказнаўца.
Цырымонію ўзнагароджання правёў прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.







