Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Што вырашылі на Канферэнцыі «Новая Беларусь»? Галоўнае — коратка

2026-08-10

Два дні дыскусій, дзевяць рэзалюцый, новыя праекты, кадравыя змены і асобны акцэнт на Украіне, палітвязнях, еўрапейскай будучыні і падтрымцы беларусаў.

Сабралі галоўныя вынікі Канферэнцыі «Новая Беларусь»:

– дэмакратычныя сілы прынялі дзевяць рэзалюцый з ключавымі пазіцыямі;
– асобная ўвага — беларуска-ўкраінскай супрацы і недапушчэнню поўнага ўцягвання Беларусі ў вайну;
– Вольга Зазулінская прызначаная кіраўніцай Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве;
– прадстаўленыя новыя інструменты і ініцыятывы для беларусаў, у тым ліку Belarus Network, «Раёнка», «Падарожжа», абнаўленні «Трох сланоў» і платформы «Прастора»;
– дадзены старт кампаніі «Постлукашэнкаўская Беларусь»;
– працягнецца праца па вызваленні палітвязняў, падтрымцы беларусаў і еўрапейскай будучыні краіны;
– будуць узмацняцца прадстаўніцтвы ў Кіеве, Таліне, Празе і Бруселі.

Поўны матэрыял з вынікамі — на сайце.

Main carousel image