Андрэй Лаўрухін: «З дзіцячых садкоў пачынаюць абалваньваць дзяцей такім чынам, каб яны былі патэнцыйна ваярамі ў якой заўгодна вайне»
2026-08-09
На панэлі «Back to USSR ці наперад да Новай Беларусі? Адукацыя. Моладзь. Будучыня» выступіў Андрэй Лаўрухін — намеснік прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях адукацыі і навукі.
Беларуская ідэнтычнасць сёння знаходзіцца на вастрыі атакі з боку ідэалогіі «рускага свету» і дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі. Асабліва моцна гэта адчуваецца ў сістэме адукацыі, якая стала інструментам ідэалагічнага кантролю і правадніком каланіяльных установак і практык.
Мы папрасілі Андрэя пракаментаваць асноўныя тэндэнцыі, якімі характарызуюцца беларуская навука і адукацыя.
Глядзіце ў відэа.



