Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка прадставіла праект Belarus Democracy Tokens.

2026-08-08

Гэта сістэма, якая фіксуе ўнёскі ахвярадаўцаў і прадугледжвае прызнанне іх падтрымкі ў будучай дэмакратычнай Беларусі.

Ідэя праекта з’явілася праз праблему, з якой сёння сутыкаюцца беларускія дэмакратычныя сілы: яны амаль цалкам залежаць ад міжнародных грантаў.

Грантавыя праграмы маюць абмежаваны тэрмін, а рашэнні аб фінансаванні прымаюцца па-за межамі беларускай супольнасці. У выніку арганізацыям складана планаваць працу на доўгі тэрмін, утрымліваць кваліфікаваных спецыялістаў і заставацца ўстойлівымі.

Belarus Democracy Tokens прапануе альтэрнатыву — стварыць уласную сістэму самафінансавання, каб беларускі дэмакратычны рух мог быць больш незалежным і доўгатэрміновым.

Аліса распавяла нам некалькі слоў пра тое, як гэта павінна працаваць.

Main carousel image