Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Дыктатура — крайняя форма патрыярхату»: Юлія Міцкевіч пра гендарную рэформу

2026-08-08

На панэлі «Постлукашэнкаўская Беларусь» таксама выступіла Юлія Міцкевіч — гендарная экспертка Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы. Яна распавяла пра комплексную рэформу ў галіне забеспячэння гендарнай роўнасці ў дэмакратычнай Беларусі i пра Канцэпцыю антыдыскымiнацыйнага заканадауства.

Вось некаторыя цытаты з яе выступу:

— Калі мы кажам пра постлукашэнкаўскую Беларусь, то для мяне гэта дэмакратычная Беларусь, якая немагчымая без гендарнай роўнасці, без справядлівасці, без роўнасці ўвогуле, без супрацьдзеянню дыскрымiнфцыi i гвалту і без звязаных з гэтым рэформаў.

Не трэба забываць: патрыярхат — гэта заўсёды пра недэмакратычнасць, а дыктатура — крайняя форма праяўлення патрыярхату. Дыктатары заўсёды маргіналізуюць гэтыя тэмы. Асабліва сёння, калі гендар падаецца як нешта дрэннае, прыўнесенае з Захаду — і так напісана ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, — як нешта, што разбурае «традыцыйныя каштоўнасці». Пры гэтым рэжым не можа патлумачыць грамадству, што гэта за каштоўнасці і ў чым заключаюцца гэтыя традыцыі.

Праблема таксама ў тым, хто транслюе гэтыя наратывы грамадству. Вядома, гэта прапаганда, дэзінфармацыя і расійскія наратывы, таму што «рускі свет» вельмі шмат укладае, у тым ліку фінансава, у антыгендарныя рухі ва ўсёй Еўропе. На жаль, гэтыя наратывы часам транслююць і нашы медыя, блогеры і дэмакратычныя палітыкі. Калі я прыходжу на нейкія пасяджэнні або размаўляю з імі, яны кажуць мне: «Ой, зноў ты пра гэты гендар».

Яны кажуць: «Гэта не хвалюе грамадства». Не, гэта не хвалюе вас. Мужчын са статусам і ўладай, добрым становішчам і рэсурсамі гэта не хвалюе, таму што ім не баліць. Але гэта баліць нам. Гэта баліць мне, таму што я тая самая жанчына, якая прайшла праз гвалт. Таму я гавару пра гэта ад імя іншых жанчын і іншых уразлівых груп. Я заўсёды кажу пра гэта, таму што нам патрэбныя рэформы.

Вы ведаеце, колькі такая праблема, як хатні гвалт, штогод каштуе свету ў цэлым і Беларусі ў прыватнасці? Для ўсяго свету — трыльёны долараў і еўра. Паводле ацэнак ЮНФПА, наступствы хатняга гвалту штогод каштуюць нашай краіне 44 мільёны долараў.

І гэта толькі хатні гвалт. Мы яшчэ не гаворым пра ўсе астатнія формы гендарна абумоўленага гвалту. Таму рэформы павінны ахопліваць эканоміку, палітыку і права, прадугледжваць увядзенне розных практык, праграмм і паслуг, а таксама забяспечваць падсправаздачнасць — цяпер гэта вельмі важнае слова, — празрыстасць і фінансаванне.

Main carousel image