Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Хачу падзякаваць спадару амбасалару Паўлу Латушку за нададзеныя матэрыялы. Хацеў бы сказаць, што апошнія перададзеныя матэрыялы ўжо пайшлі ў працу. Спачатку яны былі перададзеныя Дэпартаменту міжнароднага права Міністэрства замежных спраў, і зараз яны апрацоўваюцца. І я думаю, што яны будуць выкарыстаныя ў гэтай нашай барацьбе супраць рэжыму Лукашэнкі. А апошнія матэрыялы, за выключэннем тых папярэдніх, якія перадаваліся падчас прамых сустрэч, былі перададзеныя праз наша пасольства ў Варшаве, праз спадара амбасадара Васыля Боднара . І гэты запыт быў адпаведна атрыманы, суправаджальным лістом перанакіраваны і прайшоў правільны бюрократычны шлях, які абавязвае дзяржаўныя органы працаваць з ім» , — падкрэсліў Яраслаў Чарнагор.

2026-08-07

«Няма ніякіх сумневаў адносна самога статусу Беларусі як суагрэсара. Спробы Мінска стаць медыятарам у гэтай вайне варта адкінуць як адназначную дэзінфармацыю і абманную гульню, якая не мае нічога супольнага з рэальнасцю. У сувязі з гэтым Беларусь, калі б яна хацела апынуцца за сталом мірных перамоў, якія, я спадзяюся, калі-небудзь адбудуцца, мусіць знаходзіцца там як суагрэсар, а не як медыятар, не як пасрэднік і не як арганізатар мірных размоў. Калі мы будзем паслядоўнымі, яна апынецца там менавіта як суагрэсар. Таму Беларусь Лукашэнкі не можа адыграць ролю бесстаронняга медыятара, бо яна ім не з'яўляецца і ў тым выглядзе, у якім існуе, быць не можа», — адзначыў вядомы польскі эксперт Каміль Клысінскі.

На мерапрыемстве былі прысутныя прадстаўнікі МЗС і пасольстваў Аўстрыі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, польскія эксперты, беларускія незалежныя і міжнародныя СМІ.

Main carousel image