Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Сцяг вольнай Беларусі пабачаць ва ўсёй Варшаве!

2026-08-05

Дзякуючы звароту намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, пры падтрымцы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, мэрыя Варшавы падтрымала важную ініцыятыву да Дня Годнасці.

З 5 па 9 жніўня ў сродках гарадскога транспарту Варшавы з’явіцца інфармацыя пра Дзень Годнасці, які адбудзецца 9 жніўня ў Варшаве, а таксама афіцыйнае запрашэнне на акцыю салідарнасці.

Гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць сотням тысяч жыхароў і гасцей Варшавы пра тое, за што змагаюцца беларусы, і аб'яднацца ў такі важны дзень для беларускай гісторыі.

«Шчыра дзякую мэрыі Варшавы за гэтую важную інфармацыйную падтрымку. Для тысяч беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы, такое рашэнне — гэта яшчэ адзін доказ таго, што Варшава, як і ўся Польшча, памятае пра наша змаганне за вольную Беларусь і падтрымлівае яго. Мы высока цэнім салідарнасць і гатоўнасць дапамагаць у тым, каб голас беларускага народа чулі як мага гучней», — падкрэсліў Павел Латушка.

«Салідарнасць польскага і беларускага народа найбольш высвятляецца ў такія моманты. Нягледзячы на пераслед на радзіме, беларусы могуць збірацца разам і нагадваць пра працяг барацьбы за свабоду і дэмакратыю прама ў цэнтры Варшавы. Дзякуем польскім дзяржаўным службам за чуласць і прадуктыўную супрацу пры падрыхтоўцы да адзначэння 6 гадавіны пратэстаў», — адзначыў Павел Баркоўскі.

Нагадаем таксама, што 9 жніўня з 18:00 да 24:00 фасад Палаца культуры і навукі ўжо традыцыйна заззяе бела-чырвона-белымі колерамі вольнай Беларусі.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет удзячны мэрыі Варшавы і асабіста прэзідэнту Рафалу Тшаскоўскаму, дэпартаменту міжнароднай супрацы і дэпартаменту маркетынгу Варшавы за падтрымку і садзеянне.

Запрашаем усіх беларусаў і сяброў вольнай Беларусі далучыцца да мітынгу да шостай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года!

📅 9 жніўня
🕕 18:00
📍 Каля помніка Мікалаю Каперніку (цэнтр Варшавы)

Прыходзьце! Пакажам усяму свету, што беларусы не здаліся, мы разам і працягваем змагацца за вольную, незалежную і дэмакратычную Беларусь!

Main carousel image