9 жніўня ў Варшаве адбудзецца Дзень Годнасці — штогадовая падзея, прысвечаная шостай гадавіне прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку мірных пратэстаў у Беларусі
2026-08-05
Гэта дзень памяці, салідарнасці і падтрымкі ўсіх, хто працягвае змагацца за свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь.
На сцэне выступяць прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл, былыя палітвязні і грамадскія дзеячы. Да ўдзельнікаў звернуцца:
Культурную праграму сёлета прадставяць:
🎶 Вольны Хор
🎶 Kriwi
🎶 Аляксей Шкурапацкі
і іншыя.
🔥 Яркім завяршэннем вечара стане Fire Show «Полымя свабоды» ад Javaryna Fire Show.
📍 Варшава, каля помніка Мікалаю Каперніку
📅 9 жніўня
🕕 18:00
Арганізатары падзеі:
▫️ Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да Волі»
▫️ Офіс Святланы Ціханоўскай
▫️ Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
▫️ суполка «Беларусы Варшавы»
▫️ Народнае антыкрызіснае ўпраўленне
▫️ і іншыя
Запрашаем далучыцца да Дня Годнасці, каб яшчэ раз паказаць: беларусы застаюцца адзінымі ў падтрымцы свабоды, чалавечай годнасці і дэмакратычнай будучыні.
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍



