Штучны інтэлект можа дапамагчы правесці дэмакратычныя рэформы — або стаць новым інструментам сачэння і прапаганды. Ад чаго залежыць, які сцэнар будзе рэалізаваны ў Беларусі?
2026-07-31
Падчас сайд-івэнта Прадстаўніцтва АПК па эканоміцы і фінансах эксперты абмяркуюць магчымасці і рызыкі выкарыстання штучнага інтэлекту ў будучай Беларусі.
Дыскусія пройдзе ў фармаце «за і супраць». Спікеры пагавораць пра тое, ці можа ШІ зрабіць дзяржаўнае кіраванне больш эфектыўным і празрыстым, дапамагчы пры падрыхтоўцы рэформаў і вярнуць грамадзянам большы ўплыў на прыняцце рашэнняў.
Асобная ўвага будзе нададзеная рызыкам: пагрозам для персанальных даных, выкарыстанню тэхналогій для сачэння, прапаганды, маніпуляцый і палітычных рэпрэсій.
У дыскусіі возьмуць удзел:
Аліса Рыжычэнка — Прадстаўніца АПК па эканоміцы і фінансах;
Лена Жываглод — дырэктарка ініцыятывы «Сумленныя людзі»;
Данііл Гаркавы — каардынатар платформы «Тры Сланы» ў камандзе «Новая Беларусь»;
Мікалай Кванталіяні — эксперт па лічбавай бяспецы.
📍 7 жніўня 2026 года
📍 Канферэнцыя «Новая Беларусь», Варшава
Зарэгістравацца на сайд-івэнт можна па спасылцы. Уваход будзе адкрыты для ўсіх, аднак пры вялікай колькасці ахвочых перавага будзе аддавацца зарэгістраваным удзельнік*цам.



