Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Прыцягненне вышэйшага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за акт агрэсіі: спецыяльнае мерапрыемства ў межах Канферэнцыі «Новая Беларусь»

2026-07-31

7 жніўня ў межах галоўнай штогадовай палітычнай падзеі дэмакратычных сіл Беларусі — Канферэнцыі «Новая Беларусь» — адбудзецца спецыяльнае мерапрыемства «Роля Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны: прыцягненне вышэйшага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі да адказнасці». Запрашаем вас прыняць удзел у ім.

Спецыяльнае мерапрыемства будзе прысвечана абмеркаванню ролі беларускага рэжыму ў агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, прадстаўленню сабраных доказаў і разгляду шляхоў прыцягнення вышэйшага палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Беларусі да адказнасці ў рамках Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны.

Пасля падпісання 25 чэрвеня 2025 года Пагаднення паміж Радай Еўропы і Украінай аб стварэнні Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны, эфектыўная дакументацыя злачынстваў, звязаных з удзелам беларускага рэжыму ў агрэсіі, набыла вырашальнае значэнне для падтрымкі будучых намаганняў па прыцягненні да адказнасці.

Дадзенае спецыяльнае мерапрыемства мае на мэце:
Прадставіць і абмеркаваць доказы і факталагічныя звесткі, сабраныя да цяперашняга часу, адносна ролі Беларусі ў забеспячэнні і садзейнічанні агрэсіі Расіі супраць Украіны;
Разгледзець прававую базу для прыцягнення да адказнасці беларускага палітычнага і ваеннага кіраўніцтва ў межах юрысдыкцыі Спецыяльнага трыбунала;
Умацаваць супрацоўніцтва паміж беларускімі і ўкраінскімі ініцыятывамі па дакументаванні і расследаванні, каб забяспечыць падрыхтоўку правераных доказаў для перадачы ў Спецыяльны Трыбунал пасля пачатку яго дзейнасці;
Вызначыць астатнія юрыдычныя, інстытуцыйныя і палітычныя крокі, неабходныя для забеспячэння эфектыўных механізмаў прыцягнення да адказнасці.

У мерапрыемстве прымуць удзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, выканаўчы дырэктар ISANS Уладзімір Кобец, прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгарь, пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны, які адказвае за сувязь з беларускімі дэмакратычнамі сіламі Яраслаў Чарнагор, высокапастаўленыя дыпламаты з Аўстрыі Латвіі, Літвы, Польшчы Эстоніі, а таксама эксперты і юрысты з Польшчы і Украіны.

Дата і час: 7 жніўня 2026, 12:00

Месца: Hotel Gromada Centrum Pl. Powstańców Warszawy 2, 00-030 Warsaw

Арганізатары: Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады


Спасылка для рэгістрацыі ўдзельнікаў: ТУТ
Спасылка для акрэдытацыі СМІ:
ТУТ

Main carousel image