7 ліпеня — дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі
2026-07-27
Гэта дата, якая стала адной з ключавых вех на шляху да беларускай незалежнасці.
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская адзначыла, што для многіх гэта можа здавацца проста гістарычнай датай, але насамрэч за ёй стаяць людзі, якія хацелі, каб Беларусь сама вырашала свой лёс, мела ўласныя законы, палітыку і будучыню.«Пасля Чарнобыля, пасля адкрыцця праўды пра Курапаты, пасля рухаў за свабоду ў суседніх краінах усё больш беларусы адчувалі: мы маем права быць асобнай краінай».
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі звярнуў увагу, што ў беларускай гісторыі ёсць некалькі дат, якія могуць прэтэндаваць на статус Дня Незалежнасці. Гэта і 25 сакавіка — Дзень Волі, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, і 25 жніўня 1991 года, калі Дэкларацыя аб суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона.
На думку Паўла Баркоўскага, менавіта 27 ліпеня найбольш абгрунтавана можна лічыць сапраўдным Днём Незалежнасці Беларусі.«Але ўсё ж менавіта дата 27 ліпеня — дзень падпісання Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі ў 1990 годзе — мае найбольшае права лічыцца сапраўдным днём Незалежнасці, калі Беларусь не толькі дэ юрэ, але ўжо і дэ факта змагла атрымаць права на самастойнае дзяржаўнае існаванне».
Барацьба за незалежнасць Беларусі не скончылася ў 1991 годзе. Сёння беларусы працягваюць адстойваць сваю свабоду, дэмакратыю і права жыць у незалежнай краіне. Але свабоду нельга навечна схаваць за кратамі. Беларусь жыве! І будзе жыць незалежнай!




