Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

У вас ёсць пытанні, якія б вы хацелі задаць? Прыходзьце на асабістыя размовы 28 ліпеня!

2026-07-23

Сустрэча са Святланай Ціханоўскай адбудзецца 28 ліпеня, у аўторак, з 17:00 да 18:00 па Мінску ў анлайн-фармаце.

Гэтым разам да Святланы Ціханоўскай далучыцца Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Гэта добрая магчымасць не толькі паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай, але і абмеркаваць праблемы сацыяльнага кшталту з Вольгай Зазулінскай. Таксама вы зможаце задаць пытанні, падзяліцца ідэямі і распавесці пра праблемы. 

Каб трапіць на размову са Святланай і Вольгай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы

Усё, што трэба ведаць пра асабістыя размовы, у тым ліку правілы ўдзелу і бяспекі, можна прачытаць тут.

Main carousel image