У інтэрв'ю «Філіну» намеснік прадстаўніка АПК па нацыянальным адраджэнні па пытаннях адукацыі і навукі Андрэй Лаўрухін расказаў, якія высновы ўжо можна зрабіць па выніках прыёмнай кампаніі.
2026-07-23
Эксперт звяртае ўвагу на некалькі ключавых тэндэнцый:«Медыцынская адукацыя сёння вядзе да тупіковай кар'ернай траекторыі. Маладыя людзі разумеюць, што могуць апынуцца ў правінцыі без магчымасці змяніць сваё жыццё,» —
адзначыў Андрэй Лаўрухін.
Паводле Андрэя Лаўрухіна, гэтыя кірункі традыцыйна лічыліся ўваходам у эліту і магчымасцю атрымаць сацыяльны капітал і карысныя сувязі. Мяркуючы па высокіх конкурсах, такая матывацыя захоўваецца і сёння — моладзь па-ранейшаму імкнецца трапіць у эліту, якой бы яна ні была цяпер.«І гэты выбар сведчыць пра тое, што частка грамадства ўнутры краіны ў пэўным сэнсе перагарнула старонку пасля 2020 года. Гэта ўскоснае сведчанне таго, што легітымацыя рэжыму Лукашэнкі найбольш лаяльнай часткай грамадства адбываецца, а сістэма працягвае працаваць у штатным рэжыме».
Такія тэндэнцыі адлюстроўваюць змены ў тым, як беларуская моладзь уяўляе сваю будучыню.



