Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

У інтэрв'ю «Філіну» намеснік прадстаўніка АПК па нацыянальным адраджэнні па пытаннях адукацыі і навукі Андрэй Лаўрухін расказаў, якія высновы ўжо можна зрабіць па выніках прыёмнай кампаніі.

2026-07-23

Эксперт звяртае ўвагу на некалькі ключавых тэндэнцый:

🤝Нягледзячы на высокі конкурс на асобныя спецыяльнасці, медыцынскія ВНУ сутыкнуліся з нізкімі прахаднымі баламі і недаборам. Адной з прычын Лаўрухін называе абавязковае пяцігадовае размеркаванне, пашырэнне мэтавага набору і адсутнасць перспектыў прафесійнага росту.
«Медыцынская адукацыя сёння вядзе да тупіковай кар'ернай траекторыі. Маладыя людзі разумеюць, што могуць апынуцца ў правінцыі без магчымасці змяніць сваё жыццё,» —
адзначыў Андрэй Лаўрухін.

🤝Нечакана высокі конкурс на спецыяльнасць «Прыкладная фізіка» эксперт звязвае з развіццём прыкладных тэхналогій і абароннай прамысловасці. Не выключана, што частка абітурыентаў разглядае гэтую сферу як запатрабаваную менавіта ў ваеннай галіне.

🤝Яшчэ адна нечаканая тэндэнцыя — рост конкурсу на педагагічныя спецыяльнасці, у тым ліку ў БДУ. Пры гэтым, як адзначае Лаўрухін, умовы працы настаўнікаў не палепшыліся, а ідэалагічная нагрузка толькі ўзрасла. Таму прычыны росту цікавасці да педагагічнай адукацыі пакуль патрабуюць асобнага аналізу.

🤝Захоўваецца высокая цікавасць да спецыяльнасцяў «Правазнаўства» і «Міжнародныя адносіны».
Паводле Андрэя Лаўрухіна, гэтыя кірункі традыцыйна лічыліся ўваходам у эліту і магчымасцю атрымаць сацыяльны капітал і карысныя сувязі. Мяркуючы па высокіх конкурсах, такая матывацыя захоўваецца і сёння — моладзь па-ранейшаму імкнецца трапіць у эліту, якой бы яна ні была цяпер.
«І гэты выбар сведчыць пра тое, што частка грамадства ўнутры краіны ў пэўным сэнсе перагарнула старонку пасля 2020 года. Гэта ўскоснае сведчанне таго, што легітымацыя рэжыму Лукашэнкі найбольш лаяльнай часткай грамадства адбываецца, а сістэма працягвае працаваць у штатным рэжыме».
Такія тэндэнцыі адлюстроўваюць змены ў тым, як беларуская моладзь уяўляе сваю будучыню.

Main carousel image